РУС БЕЛ ENG

"Пуцявінамі песняра"

21.02.2024

21 лютага у міжнародны дзень роднай мовы на базе Копыскай сярэдняй школы адбыўся другі этап раённага конкурсу "Пуцявінамі песняра" для вучняў 8-9 класаў. У ім прынялі удзел пераможцы першага дыстанцыйнага этапу "Чытаем Купалу", на які быў прадстаўлены відэазапіс выразнага чытання вучнямі на памяць непраграмнага верша Янкі Купалы на беларускай мове. На другім этапе гучала жывое чытанне твораў песняра, пасля якога вучні ўдзельнічалі ў віктарыне на лепшага знаўцу біяграфіі і творчасці Янкі Купалы. Удзельніцай другога этапу стала вучаніца 8 "А" класа школы Машарская Паліна.